Беларуская Служба

У ЕС няма аднадушнасці ў пытанні аб тым, ці ўпускаць расіян, якія не жадаюць ваяваць

24.09.2022 12:48
Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Фінляндыя не гатовы ўпускаць грамадзян РФ, якія бягуць ад мабілізацыі. 
Ілюстрацыйны здымакфота: УНІАН

Старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль заклікае еўрапейскія краіны дазволіць уезд расіянам, якія знаходзяцца ў небяспецы з-за сваіх палітычных поглядаў і не выконваюць рашэнні Крамля, звязаныя з вайной.

На яго думку, ЕС варта прадэманстраваць «адкрытасць». Гатовасць да гэтага прадэманстравала ўжо Германія.

У той жа час такія краіны, як Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Фінляндыя не гатовы ўпускаць грамадзян РФ, якія бягуць ад мабілізацыі. Палітыкі падкрэсліваюць, што гэтыя людзі перажываюць толькі за сваю шкуру, і ім варта было б застацца ў краіне і змагацца з рэжымам.

УНІАН/нг