Беларуская Служба

У Памежных службах Украіны выказаліся аб верагоднасці паўторнага ўварвання з Беларусі

25.09.2022 13:56
Расійскія найміты рыхтуюць правакацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы.
-
прэс-сакратар ДПСУ Андрэй Дземчанкаhttps://www.youtube.com/watch?v=Z1GH1d-HBvI

Расійкія найміты рыхтуюць правакацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Паведамілі аб гэтым у Цэнтры нацыянальнага супраціву Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны.

Для гэтага Крэмль перакінуў у Мінск 130 наймітаў прыватнай вайсковай кампаніі «Ліга», якія прывезлі з сабой зброю і боепрыпасы. Паведамляецца, што для правакацыі на мяжы іх адзенуць ва ўкраінскую ваенную форму, якую расіяне захапілі на ваенных складах у акупаванай Херсоншчыне. Існуе пагроза, што замаскіраваныя пад украінскіх салдат расіяне будуць здзяйсняць правакацыі ў населеных памежных пунктах у Беларусі.

Дзяржаўная памежная служба Украіны пакуль не фіксуе правакацый на мяжы з Беларуссю. У той жа час, усе сілы абароны трымаюць гэты напрамак пад узмоцненым кантролем.

Пра гэта сказаў прэс-сакратар ДПСУ Андрэй Дземчанка.

- Мы добра разумеем, што Беларусь падтрымлівае нашых праціўнікаў у гэтай вайне. Ніколі не выключалася, што падраздзяленні ўзброеных сіл РБ могуць зайсці на тэрыторыю Украіны, могуць стварацца правакацыі. Таму памежнікі, узброеныя сілы, нацгвардзейцы абараняюць гэты напрамак, каб не дапусціць ніякіх правакацый, і, тым больш, уварвання.

Нагадаем, Цэнтр нацыянальнага супраціву паведаміў, што ў Мінск 20 верасня прыбылі найміты расійскага ПВК «Ліга». Яны могуць быць уцягнутыя ў арганізацыю правакацый на ўкраінска-беларускай мяжы.

У ЦНС папярэдзілі, што магчымыя дыверсіі чакаюцца ў раёне населеных пунктаў Пінск, Іванава і Кобрын.

TSN.ua/яс