Беларуская Служба

Казахстан не прызнае псеўдарэферэндумаў аб далучэнні акупаваных земляў Украіны да Расіі

26.09.2022 08:11
Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Рэспублікі Казахстан.
Галасаванне на "рэферэндуме" у акупаваным Марыупаліфота: PAP/EPA/STRINGER

Казахстан не прызнае "рэферэндумаў" аб далучэнні акупаваных тэрыторый Украіны да Расіі. Аб гэтым паведаміла прэс-служба міністэрства замежных спраў краіны.

"Што тычыцца правядзення самаабвешчанымі дзяржавамі ЛНР і ДНР, і ваеннымі адміністрацыямі Запарожскай і Херсонскай абласцей рэферэндумаў аб далучэнні да Расіі, то Казахстан зыходзіць з прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў, іх суверэннай роўнасці і мірнага суіснавання", - пракаментаваў афіцыйны прадстаўнік МЗС Рэспублікі Казахстан Айбек Смадыяраў.

нг