Беларуская Служба

У Іркуцкай вобласці мужчына адкрыў страляніну ў ваенкамаце (ВІДЭА)

26.09.2022 09:51
Пратэст у Расіі плаўна радыкалізуецца.
Ілюстрацыйны здымакфота: sgnorilsk.ru

У горадзе Усць-Ілімск Іркуцкай вобласці РФ 25-гадовы мужчына адкрыў страляніну ў ваенкамаце, паведамляе «Медуза».

Па розных паведамленнях, у выніку быў паранены начальнік прызыўной камісіі.

Тэлеграм-каналы апублікавалі відэа інцыдэнту. На ім мужчына, які стаіць на сцэне ў невялікай залі, страляе ў чалавека за кафедрай, пасля чаго той падае, а прысутныя выбягаюць з памяшкання.

«Зараз мы ўсе паедзем дадому». Па словах відавочцаў, менавіта гэтую фразу сказаў Руслан Зінін перад тым, як некалькі разоў стрэліў з абрэза ў ваенкама. Яго маці расказала, што Руслан вельмі перажываў за свайго лепшага сябра, якому прыйшла позва.

Начальнік Усць-Ілімскага ваенкамата Аляксандр Елісееў сур'ёзна паранены і знаходзіцца ў рэанімацыі. Верагодна, да канца дня ён не дажыве і больш нікога не зможа адправіць на дакладную смерць.

Пратэст у Расіі плаўна радыкалізуецца. Па падліках «Медыязоны», усяго з канца лютага адбылося 54 атакі на будынкі ваенкаматаў і адміністрацый у розных рэгіёнах, 17 з іх – за апошнія пяць дзён.

нг