Беларуская Служба

Узброены мужчына адкрыў страляніну ў школе ў Расіі, загінулі 15 чалавек (ДАПОЎНЕНА)

26.09.2022 14:15
Гэта чарговая страляніна, пра якую за апошнія гадзіны паведамілі расійскія СМІ.
:
фота:PAP/EPA/ANDREY KOROTKOV

Колькасць загінулых у выніку страляніны ў школе ў Іжэўску недалёка ад расійскага гораду Казань узрасла да 15 чалавек. Сярод забітых – 11 дзяцей.

Расійскія СМІ паведамляюць, што ў школу ўварваўся ўзброены мужчына і адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі. Яго забілі супрацоўнікі паліцыі. Сайт Baza паведамляе ў сацсетках, што мужчына быў апрануты ў балаклаву і ўзброены пісталетам з вялікім запасам патронаў.

Гэта чарговая страляніна, пра якую за апошнія гадзіны паведамілі расійскія СМІ. Раней паведамлялася аб выстралах у ваенкамаце Усць-Ілімска Іркуцкай вобласці, у выніку быў цяжка паранены начальнік прызыўной камісіі.

IAR PR/нг