Беларуская Служба

Еўракамісія намерана перагледзець візавыя рэкамендацыі ў адносінах расіян

26.09.2022 16:51
Неабходна ўлічваць нацыянальную бяспеку дзяржаў-членаў.
Ілюстрацыйны здымакcarlo deviti/shutterstock

Еўрапейская камісія намерана перагледзець візавыя рэкамендацыі з пункту гледжання бяспекі – такія высновы нарады паслоў ЕС, прысвечанай расіянам, якія ўцякаюць ад мабілізацыі. У Чэхіі адбылася канферэнцыя ў рамках механізму рэагавання на крызіс, пра што першай паведаміла брусельскі карэспандэнт Польскага радыё Бэата Пламэцка.

Неабходна ўлічваць нацыянальную бяспеку дзяржаў-членаў, падкрэслілі пасля сустрэчы паслы. Пераважалі галасы, што цяпер расіянам прызыўнога ўзросту нельга даць падставы для перасячэння мяжы і што цяпер не час абвяшчаць жаданне даць прытулак расіянам, якія ўцякаюць ад мабілізацыі. «Цяпер мы не можам запрашаць у Еўропу 25 мільёнаў маладых людзей, якія ўяўляюць пагрозу для нашай бяспекі. Давайце не будзем пасылаць сігнал Пуціну, каб ён працягваў гібрыдную атаку», – заявіла адна з дыпламатаў ЕС у Бруселі.

Прадстаўнікі Польшчы і краін Балтыі падкрэслілі, што разам гэтыя краіны прыпынілі выдачу шэнгенскіх віз грамадзянам Расіі, дазволеныя толькі гуманітарныя візы. На думку гэтых краін, падобныя рашэнні павінны прыняць іншыя дзяржавы.

IAR PR/нг