Беларуская Служба

Захоплены ў палон расійскі вайсковец у сакавіку расстраляў грамадзянскае аўто на Кіеўшчыне

26.09.2022 18:03
У верасні зламыснік быў затрыманы ўкраінскімі вайскоўцамі падчас баявога сутыкнення на Херсонскім кірунку.
Эксгумацыяфота: СБУ Украіны

Следчыя Службы бяспекі Украіны ўстанавілі, што нядаўна захоплены ў палон расійскі вайсковец у сакавіку расстраляў з аўтамата грамадзянскае аўто ў Бучанскім раёне Кіеўшчыны, а цела загінулага ўкраінца закапаў у лесе – забойцы пагражае пажыццёвае зняволенне.

У верасні зламыснік быў затрыманы ўкраінскімі вайскоўцамі падчас баявога сутыкнення на Херсонскім кірунку, – паведаміў прадстаўнік СБУ Арцём Дзехцярэнка.

- Супрацоўнікі СБУ падчас допыту і іншых следчых дзеянняў устанавілі і даказалі дачыненне затрыманага да здзяйснення злачынства і атрымалі інфармацыю аб месцазнаходжанні загінулага. Зараз цела эксгумавана і перададзена на судова-медыцынскую. Акрамя таго, падчас расследаванняў супрацоўнікі СБУ атрымалі дадатковую інфармацыю аб шматлікіх злачынствах удзельнікаў гэтага падраздзялення РФ, у прыватнасці аб абстрэлах жылых дамоў, рабаваннях і забойствах. Забойца з'яўляецца кантрактнікам аднаго з падраздзяленняў 331-га парашутна-дэсантнага палка 98-й паветрана-дэсантнай дывізіі Узброеных сіл Расіі.

Паводле  дадзеных следства, у 2019 годзе забойца ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Сірыі.

Палоннаму паведамлена аб падазрэнні па ч. 2 арт. 438 (парушэнне законаў і звычаяў вайны) Крымінальнага кодэксу Украіны. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне. Цяпер устанаўліваюцца іншыя ваеннаслужачыя РФ, якія маюць дачыненне да гэтага злачынства.

Украінская праўда/нг