Беларуская Служба

Акупанты разбамбілі аэрапорт Крывога Рога, абстрэльваюць населеныя пункты

27.09.2022 08:15
Акупанты нанеслі ўдар па аэрапорце Крывога Рога.
       .
Пашкоджаны абстрэламі жылы дом у Днепрапятроўскай вобласці Украіны.Фота: https://t.me/dnipropetrovskaODA

Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Рэзнічэнка.

Па яго словах, інфраструктура аэрапорта разбурана і яго далейшае выкарыстанне немагчыма. Людзі, да шчасця, не пацярпелі.

Днепрапятроўскую вобласць штодзень абстрэльваюць ракетамі і з артылерыі, пашкоджана шмат жылых дамоў і аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры.

вх