Беларуская Служба

Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны: Першыя мабілізаваныя расіяне, якія трапілі на фронт, ужо здаюцца ў палон

29.09.2022 09:42
 Асобная катэгорыя – жыхары Крыму, якія атрымалі або былі вымушаныя атрымаць расійскае грамадзянства і маюць украінскія пашпарты. 
Sztab Generalny Sił Zbrojnych Ukrainy: Rosja prowadzi mobilizację na okupowanych terenach
Sztab Generalny Sił Zbrojnych Ukrainy: Rosja prowadzi mobilizację na okupowanych terenachPAP/EPA/ARKADY BUDNITSKY

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў паведаміў, што першыя мабілізаваныя расіяне ўжо знаходзяцца на фронце і актыўна здаюцца ўкраінскаму боку. Больш за тое, у рамках дзяржаўнага праекту «Хачу жыць» было атрымана шмат зваротаў з пытаннем, як здацца ва ўкраінскі палон. «Хачу жыць» – гэта праект пад эгідай прэзідэнта Украіны, які дае расійскім вайскоўцам гарантыі бяспекі паводле Жэнеўскай канвенцыі, зяаіў Андрэй Юсаў:

-Тых, каму «пашанцавала» больш за ўсё, адразу адпраўляюць на фронт у тыя часткі акупацыйных войскаў, якія панеслі найбольшыя страты. Сярод іх шмат просьбаў уключыцца ў праект «Хачу жыць», а таксама жаданне высветліць, як здацца ва ўкраінскі палон. Усе расяяне, хто добраахвотна склаў зброю, запісваюцца не як тыя, хто сам здаўся, а як тыя хто трапіў у палон падчас баявых дзеянняў.

Ва ўкраінскай выведцы паведамілі, што запыты на гарачую лінію праектах «Хачу жыць» паступаюць не толькі ад расійскіх вайскоўцаў, але таксама ад сваякоў мабілізаваных. Асобная катэгорыя – жыхары Крыму, якія атрымалі або былі вымушаныя атрымаць расійскае грамадзянства і маюць украінскія пашпарты. Сярод палонных крымчан былі і тыя,  хто не хацеў трапіць на абмен і адпаведна вяртацца ў Расію. 

Нагадаем, у Расіі ўжо тыдзень праходзіць першая хваля «частковай мабілізацыі». Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што ў рамках мабілізацыі, шэрагі расійскай арміі папоўняць 300 тыс. чалавек, аднак паводле паведамленняў незалежных расійскіх СМІ, пад яе могуць трапіць нават 1,2 млн грамадзянаў Расіі.

iar/эж


Расіяне ўцякаюць з краіны: у чарзе на мяжы з Грузіяй прыходзіцца стаяць 48 гадзін

27.09.2022 15:07
Улады ў Тбілісі паведамілі, што пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Грузію прыбыло каля 40 тыс. грамадзян Расіі.