Беларуская Служба

Паміж Расіяй і Украінай адбыўся чарговы абмен палоннымі

29.09.2022 16:02
Толькі за гэты месяц з палону вярнуліся 235 грамадзянаў Украіны.
Абмененыя ўкраінскія палонныяКрыніца: t.me/ermaka2022

Адбыўся чарговы абмен палоннымі, падчас якога Украіна вярнула чатырох марскіх пехацінцаў і двух мірных жыхароў. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак:

-Яшчэ больш нашых дома. Быў чарговы абмен палоннымі. Мы вярнулі шэсць нашых чалавек – чатырох марскіх пехацінцаў і двух цывільных. Афіцэраў – Аляксея Булахава і Мікалая Кастэнку. Салдат – Людмілу Герасіменку і Івана Землянога. Мірных жыхароў – Вікторыю Андрушу і Майбараду Яну.

Паводле ягоных звестак, расійскія вайскоўцы забралі Андрушу Вікторыю з дому 27 сакавіка, бо ў тэлефоне дзяўчыны знайшлі дадзеныя пра варожую тэхніку, якія яна перадала Узброеным сілам. Пазней яе вывезлі ў Расійскую Федэрацыю і ўтрымлівалі ў Курскім СІЗА. Яна Майбарада трапіла ў палон за тое, што ў яе тэлефоне знайшлі фатаграфіі расійскай тэхнікі ў Чарнобыльскай зоне, а вайскоўцы ўдзельнічалі ў баях за Марыупаль.

Паводле Ярмака, толькі за гэты месяц з палону вярнуліся 235 грамадзянаў Украіны.

эж


Расія адмовіла супрацоўнікам Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў доступе да разбомбленай калоніі ў Аленаўцы

31.07.2022 14:52
Раней пры ўдары па калоніі загінулі як найменей 53 украінскія палонныя. У Кіеве вінавацяць Расію ў іх наўмысным забойстве.