Беларуская Служба

Украіна: магчымы кацёл расійскіх войскаў у Лымане

30.09.2022 11:01
Гэта стратэгічны горад, заваяванне якога дазволіла б украінцам выйсці ў Луганскую вобласць.
Вайна ва УкраінеPAP/EPA/VASILIY ZHLOBSKY

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, становішча расійскіх войскаў у раёне Лымана Данецкай вобласці пагаршаецца. Там украінцы атачаюць расіян. У той жа час украінскае камандаванне чакае эскалацыі ваенных дзеянняў Крамля ў сувязі з г.зв. псэўдарэферэндумамі, якія Расія праводзіла на акупаваных тэрыторыях.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якая паступае ўжо некалькі дзён, украінскае войска спрабуе акружыць групоўку расійскіх войскаў, сканцэнтраваную ў Лымане Данецкай вобласці. Гэта стратэгічны горад, заваяванне якога дазволіла б украінцам выйсці ў Луганскую вобласць.

Як піша вядомы ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў, паводле яго інфармацыі, украінцы ўжо цалкам акружылі расійскую 20-ю армію, якая абараняла Лыман і Ямпіль, а таксама ўкраінскія байцы ўтрымліваюць агнявы кантроль на трасе Крэменная-Лыман, і такім чынам перакрылі забеспячэнне акружаных расійскіх войскаў.


Тым часам, паводле апошніх звестак украінскага Генштаба, працягваюцца спробы расійскіх штурмаў у раёне Бахмута і Данецка. Украінскія вайскоўцы таксама чакаюць актывізацыі расійскіх нападаў на ўсходзе і поўдні пасля заявы аб далучэнні да Расіі акупаваных тэрыторый.

IAR/яс