Беларуская Служба

Праз недахоп афіцэраў, акупанты адпраўляюць на вайну кадэтаў

01.10.2022 13:33
У Цюменскім ваенным вучылішчы будзе датэрміновы выпуск курсантаў. Выпускнікоў плануецца размеркаваць на першасныя афіцэрскія пасады ў воінскія часці, дапоўненыя мабілізацыйным рэзервам.
       ,
У Цюменскім ваенным вучылішчы будзе датэрміновы выпуск курсантаў, якія адправяцца на пагібель ва Украіну Крыніца: Цюменскае ваеннае вучылішча

На вайне ва Украіне расійскае ваеннае кіраўніцтва будзе выкарыстоўваць курсантаў вайсковых навучальных устаноў – у першую чаргу з-за недахопу афіцэрскіх кадраў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Генштаба Украіны Аляксандр Штупун у штодзённай зводцы ад 1 кастрычніка – 220 дня паўнамаштбанай вайны Расіі супраць Украіны:

– У Цюменскім ваенным вучылішчы будзе датэрміновы выпуск курсантаў. Выпускнікоў плануецца размеркаваць на першасныя афіцэрскія пасады ў воінскія часці, дапоўненыя мабілізацыйным рэзервам. Курсанты выпускных курсаў Разанскага паветрана-дэсантнага вучылішча накіроўваюцца на падрыхтоўку палкоў мабілізацыйнага запасу, якая праводзіцца на базе палігонаў пад Разанню, Омскам, Псковам, Тулай і іншымі гарадамі. Для гэтых падраздзяленняў плануецца правядзенне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і зладжванні не больш за месяц з адпраўленнем у зону баявых дзеянняў ва Украіне.

Тым часам, за суткі праціўнік нанёс 4 ракетных і 15 авіяўдараў, здзейсніў больш за 85 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпелі больш за 50 населеных пунктаў. У прыватнасці, Білагораўка, Новамікалаеўка, Благадаўка, Сухі Ставок і Адрадаўка.

Узброеныя Сілы Украіны адбівалі атакі праціўніка ў раёне Нью-Ёрка, Зайцава і Саледара. Авіяцыя УС Украіны нанесла 11 удараў. Пацярпелі апорны пункт праціўніка, 6 раёнаў засяроджвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі, 4 сістэмы СПА. Акрамя таго, падраздзяленні СПА збілі тры БПЛА і верталёт Ка-52 акупантаў.

iar/эж