Беларуская Служба

Ураган «Іэн» стаў адным з самых разбуральных у гісторыі ЗША

01.10.2022 15:14
У пятніцу, 30 верасня ўраган абрынуўся на Паўднёвую Караліну,  Хуткасць ветру ўзмацнілася да 129 км/г.
 , , 29  2022 .
Форт Маэрс, Фларыда, 29 верасня 2022 г. PAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA-ULASHKEVICH

Ураган «Іэн» ужо пакінуў пасля сябе шырокую паласу разбурэнняў у Фларыдзе, затапіўшы раёны на абодвух узбярэжжах, сарваўшы дамы з падмуркаў, разбурыўшы прыбярэжныя прадпрыемствы і пакінуўшы без электрычнасці больш за два мільёны чалавек.

У пятніцу, 30 верасня ўраган абрынуўся на Паўднёвую Караліну, дасягнуўшы першай катэгорыі па звестках Нацыянальнага цэнтра вывучэння ўраганаў. Хуткасць ветру ўзмацнілася да 129 км/г.

Выступаючы ў Белым доме ў пятніцу, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў мясцовых жыхароў прыслухоўвацца да мясцовых улад ды іх папярэджанняў. Байдэн сказаў, што «сэрца Амерыкі літаральна разрываецца» пры думцы аб усіх тых, хто страціў свае дамы.

Як мініму сорак чалавек загінулі ў выніку ўрагану, аднак, як чакаецца, лік смяротных ахвяр павялічыцца, бо ратавальнікі фіксуюць усё больш смерцяў і працягваюць пошукі ахвяр стыхіі.

pap/эж