Беларуская Служба

Кіраўнік Луганскай вобласці: У Ліманскі кацёл трапілі каля 5 тысяч расійскіх вайскоўцаў

01.10.2022 16:03
1 кастрычніка УС Украіны афіцыйна пацвердзілі вызваленне пяці населеных пунктаў каля Лімана.
 ,
Абаронца Украіны, Данецкая вобласць Крыніца: PAP/Vladyslav Karpovych

Кіраўнік Луганскай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Сяргей Гайдай раніцай 1 кастрычніка ў эфіры ўкраінскага тэлеканала FREEДОМ заявіў, што ў Ліманскім катле знаходзяцца каля 5 тысяч расійскіх вайскоўцаў:

-Па Лімане – акупанты папрасілі магчымасці выйсці, на што яны атрымалі адмову. Ну адпаведна, тут адно з дзвюх. Не, тры ў іх ёсць варыянты: або паспрабаваць прарвацца, або здацца, або ўсім там загінуць. Там іх некалькі тысяч – каля 5 тысяч, дакладнай лічбы пакуль няма, але гэта, у прынцыпе, не праблема – 5 тысяч, гэта ўсё роўна каласальная групоўка. У атачэнні такога не было ў прынцыпе. І ўсе шляхі падвозу туды боекамплекта або спакойнага выхаду групоўкі з Лімана – цалкам перакрытыя.

Гайдай удакладніў, што расійскія вайскоўцы запытвалі дазвол на адыход з Лімана ў свайго камандавання, але атрымалі адмову. Кіраўнік Луганскай вобласці не выключыў, што пасля вызвалення Лімана ўкраінскія вайскоўцы атрымаюць магчымасць дэакупаваць Крамянную, Рубежную, Севераданец і Лісічанск.

1 кастрычніка УС Украіны афіцыйна пацвердзілі вызваленне пяці населеных пунктаў каля Лімана.

pap/эж


Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Украіны: Уступленне ў НАТА створыць важныя перадумовы для выгнання расійскіх акупантаў

01.10.2022 09:32
Увечары 30 верасня, Украіна падала тэрміновую заяўку на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс.