Беларуская Служба

На Харкаўшчыне акупанты ва ўпор расстралялі эвакуацыйную калону. Забіты як мінімум 24 чалавекі, у тым ліку цяжарная і 13 дзяцей

01.10.2022 18:14
Расстраляную калону знайшлі ў «шэрай зоне» на аб'язной дарозе паміж Купянскам і Сватавам.
На Харкаўшчыне акупанты ва ўпор расстралялі эвакуацыйную калонуКрыніца: СБУ

У Купянскім раёне знайшлі расстраляную калону грамадзянскіх аўтамабіляў. Па папярэдніх дадзеных, загінулі 20 чалавек. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў кіраўнік вайско-грмадзянскай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў.

Калона складалася з мірных жыхароў, якія спрабавалі эвакуіравацца з зоны абстрэлаў. Калону знайшлі ў «шэрай зоне» на аб'язной дарозе паміж Купянскам і Сватавам. Паводле следства, трагедыя адбылася 25 верасня.

Служба бяспекі Украіны паведамляе, што загінуа сама меней 24 чалавекі,  у тым ліку цяжарная і 13 дзяцей

Напярэдадні пад абстрэл патрапіла калона грамадзянскіх аўтамабіляў у Запарожжы. Гэтыя людзі чакалі ў чарзе на выездзе з гораду на часова акупаваныя тэрыторыі. Акупанты здзейснілі абстрэл мадэрнізаванымі ракетамі С-300. Усяго 30 верасня акупанты нанеслі 16 ракетных удараў па Запарожжы.

Тады ў абстралянай гуманітарнай калоне загінулі 30 чалавек, у прыватнасці, двое дзяцей. 88 чалавек атрымалі раненні.

1 кастрычніка ў Запарожжы быў абʼяўлены днём жалобы па загінуўшых у выніку ракетнага ўдару.

СБУ/эж


Чорны дзень для Еўропы – небяспечна набліжаецца пагроза ядзернай катастрофы

30.09.2022 14:42
Гаворка ідзе пра падпісанне «пагаднення» аб уваходжанні часткі акупаванай тэрыторыі Украіны, дзе праводзіліся незаконныя квазірэферэндумы, у склад РФ.