Беларуская Служба

Акупанты выкралі гендырэктара Запарожскай АЭС. МАГАТЭ патрабуе ад Масквы тлумачэнняў

01.10.2022 19:32
Пра выкраданне  гендырэктра ЗАЭС паведаміла ўкраінская дзяржаўная кампанія «Энергаатам».
Запорожская АЭС Крыніца: https://twitter.com/rentvchannel/status/1565847073009844226/photo/1

Міжнароднае агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ) звярнулася да Масквы па тлумачэнні наконт выкрадання гендырэктара Запарожскай атамнай электрастанцыі Ігара Мурашова. Раней пра выкраданне Мурашова паведаміла ўкраінская дзяржаўная кампанія «Энергаатам».

«У пятніцу, 30 верасня 2022 года, каля 16:00 генеральны дырэктар Запарожскай АЭС Ігар Мурашоў быў затрыманы рашысцкім патрулем па дарозе ад станцыі да Энергадару», – заявіз галава «Энергаатама» Пятро Коцін.

Месцазнаходжанне Мурашова невядомае дагэтуль. Коцін падкрэсліў, што Мурашоў адказваў за ядзерную і радыяцыйную бяспеку акупаванай Запарожскай АЭС, і што «яго затрыманне стварае небяспеку эксплуатацыі найбуйнейшай у Еўропе атамнай электрастанцыі».

Нагадаем, на тэрыторыі ЗАЭС акупанты размяшчаюць вайсковую тэхніку, неаднаразова імі былі здзейсненыя правакацыйныя абстрэлы станцыі.

iar/эж

Польшча будзе патрабаваць выключыць Расію з МАГАТЭ, калі яе войскі не пакінуць ЗАЭС

26.09.2022 12:54
Прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Запарожскай АЭС пацвердзіла місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.