Беларуская Служба

Прэзідэнты краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы падтрымалі членства Украіны ў NATO

02.10.2022 18:02
«Мы не прызнаём і ніколі не прызнаем спроб Расіі анексаваць любую ўкраінскую тэрыторыю».
-
Штаб-кватэра НАТА фота: Drop of Light/Shutterstock

Прэзідэнты дзевяці краін Паўночнаатлантычнага пакту з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы апублікавалі сумесную заяву, у якой асудзілі анексію Расіяй украінскіх тэрыторый і заклікалі альянс значна павялічыць вайсковую дапамогу Украіне.

У звароце кіраўнікі дзяржаў напісалі, што яны выказваюць падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. «Мы не прызнаём і ніколі не прызнаем спроб Расіі анексаваць любую ўкраінскую тэрыторыю», – напісалі прэзідэнты.

Лідары краін таксама выказалі цвёрдую пазіцыю адносна будучага членства Украіны ў НАТА.

Заяву падпісалі прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс, прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Паўночнай Македоніі Стэва Пендароўскі, прэзідэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс і прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава.

вс