Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Больш за 6 мільёнаў сем'яў па ўсёй краіне застаюцца без электрычнасці

26.11.2022 09:04
Прычына – артылерыйскія і ракетныя абстрэлы крытычнай інфраструктуры расійскімі сіламі.
Херсон PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Прэзідэнт Украіны ў сваёй вячэрняй прамове, апублікаванай у сацсетках, заявіў, што цяпер ключавое пытанне – рамонт сеткі:

-З серады па сёння нам удалося ўдвая скараціць колькасць людзей, якія не маюць доступу да электрычнасці, і стабілізаваць сістэму. Сёння ноччу працягваюцца адключэнні электрычнасці ў большасці раёнаў, а таксама ў Кіеве. Больш за 12 мільёнаў хатніх гаспадарак былі абясточаны ў сераду ўвечары. Найбольш сурʼёзныя праблемы ў сталіцы, а таксама ў Кіеўскай, Адэскай і Львоўскай абласцях, а таксама ў Вінніцкай і Днепрапятроўскай абласцях.

Уладзімір Зяленскі таксама заклікаў скараціць спажыванне электраэнергіі, каб не падвяргаць электрасеткі перагрузкам.

Два дні таму расійскія войскі нанеслі масіраваны ракетны ўдар па ўсёй тэрыторыі Украіны, у выніку чаго мірнае насельніцтва было пазбаўлена электрычнасці, вады і тэлекамунікацый. Усе АЭС, а таксама большасць цепла- і гідраэлектрастанцый Украіны былі часткова абясточаны.

ав