Беларуская Служба

Вайсковая разведка Украіны: Інфармацыя аб планах атакі з Беларусі не адпавядае рэчаіснасці

26.11.2022 13:37
Мэта такой інфармацыйнай спецаперацыі – справакаваць Украіну на перадыслакацыю значнай часткі войскаў да мяжы з Беларуссю.
Украінскі жаўнерPAP/Vladyslav Karpovych

Інфармацыя аб планах нападу на Украіну з Беларусі ў канцы лістапада не адпавядае рэчаіснасці – паведаміла ў суботу ўкраінская вайсковая выведка, ацаніўшы, што гэтыя дэзінфармацыйныя дзеянні накіраваныя на тое, каб справакаваць Кіеў перамясціць войскі на поўнач краіны.

«Апошнімі днямі была распаўсюджаная інфармацыя пра нібыта планы праціўніка ў канцы лістапада ўдарнай групоўкай Расіі і Беларусі атакаваць Украіну з паўночнай мяжы», – піша ГУР Мінабароны. Гэтая інфармацыя суправаджаецца «ананімнымі ўкідамі» аб планаваным праціўнікам масіраваным ракетна-паветраным нападзе, які папярэднічае такім дзеянням.

«ГУР паведамляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Мэта такой інфармацыйнай спецаперацыі – справакаваць Украіну на перадыслакацыю значнай часткі войскаў да мяжы з Беларуссю і такім чынам аслабіць патэнцыял Узброеных сіл на ўсходзе і поўдні краіны. Адначасова такія дзеянні прадэманстравалі б беларусам, што наша дзяржава нібыта плануе напасці на тэрыторыю Беларусі і тым самым справакаваць яе на ўступленне ў вайну», – гаворыцца ў заяве вайсковай выведкі.

Акрамя таго, як адзначаецца, такая інфармацыя закліканая пасеяць паніку сярод украінцаў. Гэта элемент інфармацыйна-псіхалагічных аперацый.

»Звяртаемся да грамадзян з просьбай не паддавацца на правакацыі праціўніка і давяраць толькі афіцыйным крыніцам інфармацыі. Сілы абароны Украіны ахоўваюць нашу мяжу на поўначы і ў любы момант гатовыя да адбіцця нападаў праціўніка», – зазначана ў паведамленні.

Па дадзеных разведкі, у цяперашні час прыкмет фармавання ўдарнай групоўкі на гэтым напрамку няма.

ав

Прэм'еры Польшчы, Украіны і Літвы падпісалі сумесную дэкларацыю

26.11.2022 10:59
У Кіеве адбылася сустрэча Люблінскага трохкутніка.