Беларуская Служба

Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Кіеве з Уладзімірам Зяленскім

26.11.2022 18:31
Матэвуш Маравецкі заявіў, што перад надыходзячай зімой падтрымка Украіны з боку міжнароднай супольнасці асабліва важная. 
Матэвуш Маравецкі і Уладзімір ЗяленскіPAP/Krystian Maj/KPRM

Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Кіеве з Уладзімірам Зяленскім і прэм’ерам Дзянісам Шмыгалем.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што цяпер, перад надыходзячай зімой, падтрымка Украіны з боку міжнароднай супольнасці асабліва важная. Кіраўнік урада прыняў удзел у пасяджэнні Люблінскага трохкутніка ў Кіеве, у якім таксама ўдзельнічалі прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль і старшыня ўрада Літвы Інгрыда Шыманітэ.

Матэвуш Маравецкі падкрэсліў на прэсавай канферэнцыі, што міжнародная супольнасць не можа дапусціць гуманітарнага крызісу ва Украіне:

-Польшча падтрымлівае абаронныя і гуманітарныя намаганні Украіны. Надзвычай важна дапамагчы народу Украіны перажыць гэтыя цяжкія зімовыя месяцы. Гэта выпрабаванне для ўсёй міжнароднай супольнасці. Мы можам назіраць, як людзі паміраюць ад голаду, або дзейнічаць, каб не дапусціць гэтага злачынства на нашых вачах.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама ўсклаў кветкі перад Помнікам ахвярам Вялікага Галадамору. Сёння ва Украіне дзяржаўнае свята памяці ахвяраў Вялікага Галадамору.

ав