Беларуская Служба

Украіна: Расія рыхтуе чарговую хвалю мабілізацыі

27.11.2022 08:40
Мабілізацыя павінна пачацца 10 снежня.
-
Прэс-сакратар Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупунwww.facebook.com/GeneralStaff.ua

Сёння 277 дзень нападу Расійскай Федэрацыі на Украіну.

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што, паводле звестак выведкі, расійскія ўлады рыхтуюць чарговую хвалю мабілізацыі. Навабранцы павінны папоўніць шэрагі акупацыйных фарміраванняў, якія знаходзяцца ва Украіне. Мабілізацыя павінна пачацца 10 снежня.

У ранішняй зводцы Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны таксама паведамляе пра сітуацыю на перадавой лініі, дзе за апошнія суткі ўкраінскія ракеты і артылерыя білі па сілах праціўніка, а таксама па складах узбраення і ваеннай тэхнікі.
Расіяне працягваюць ракетна-артылерыйскі абстрэл украінскіх пазіцый і грамадзянскіх аб'ектаў, паведамляе прэс-сакратар Генштаба УСУ Аляксандр Штупун:

- За мінулыя суткі падраздзяленні Сілы абароны Украіны адбілі атакі акупантаў у раёнах населеных пунктаў Стэльмахаўка Луганскай вобласці і Білагораўка, Марʼінка, Верхнякамянскае і Спірнае Данецкай вобласці. Праціўнік нанёс 2 ракетныя ўдары па грамадзянскіх абʼектах у горадзе Дняпро і нанёс 38 удараў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і грамадзянскіх абʼектах, у прыватнасці па горадзе Херсон.

Аляксандр Штупун адзначыў, што ў некалькіх месцах на захадзе Украіны расійскія войскі вялі наступальныя дзеянні, але ўкраінскія войскі іх спынілі.

яс