Беларуская Служба

Старшыня«Энергаатама»: Расійскія вайскоўцы, магчыма, рыхтуюцца пакінуць ААЭ

28.11.2022 08:06
Паводле Коціна, пра гэта сведчыць, між іншым, факт, што яны крадуць усё, што трапіцца па дарозе.
Запарожская АЭС By Ralf1969 - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7343361

Ёсць сігналы, што расійская армія можа пакінуць тэрыторыю Запарожскай АЭС, паведаміў старшыня«Энергаатама» Пятро Коцін. У прыватнасці, у расійскіх СМІ сталі з'яўляцца шматлікія публікацыі на гэтую тэму. Яшчэ адна прыкмета – шматлікія крадзяжы тэхнікі расійскімі вайскоўцамі, дадаў Пятро Коцін у інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу ТСН:

- Па-першае, у расійскай прэсе з’явілася нямала публікацыяў пра тое, што Запарожскую АЭС, магчыма, варта пакінуць або перадаць пад кантроль Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі. Падобна на тое, што яны збіраюць свае рэчы і крадуць усё, што трапіцца па дарозе.

Пры гэтым старшыня «Энергаатама» адзначыў, што два энергаблокі Запарожскай АЭС застаюцца замінаванымі, а на іх тэрыторыі надалей знаходзіцца вялікая колькасць расійскіх вайскоўцаў.

- Расіяне завезлі на АЭС усё, што маглі... ваенную тэхніку і ўвесь час падцягваюць новыя вайсковыя падраздзяленні... У раёне першага і другога энергаблокаў размясцілі ваенныя грузавікі са зброяй і выбухоўкай. Таксама яны мініруюць тэрыторыю станцыі і вакол яе.. На тэрыторыі АЭС былі вызначаныя вайсковыя зоны, куды супрацоўнікаў станцыі не пускаюць. Гэта цяжка зразумець і ўявіць.

Расійскія акупанты не дапускаюць да працы рабочых электрастанцыі, якія адмовіліся падпісваць працоўныя дамовы з акупацыйнымі ўладамі. Супрацоўнікі завода і іх сваякі таксама не маюць права ўязджаць на падкантрольную Украіне тэрыторыю, сказаў Пятро Коцін.

IAR /аз

Працу ўкраінскай энергасістэмы ўдалося стабілізаваць

27.11.2022 17:01
Больш за 1000 спецыялістаў штодзень працуюць над рамонтам энергасетак ва Украіне.