Беларуская Служба

Генштаб УСУ: Можна чакаць перакідкі на фронт часткі расійскіх падраздзяленняў з Беларусі

28.11.2022 13:16
Гэта з мэтай кампенсацыі стратаў, панесеных расіянамі ва фронце, лічыць Генштаб Узброеных сіл Украіны.
-
Прэс-сакратар Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупунwww.facebook.com/GeneralStaff.ua

Генштаб УСУ паведамляе, што расійскія войскі працягваюць весці ракетна-артылерыйскі абстрэл населеных пунктаў грамадзянскага насельніцтва на ўкраінскім баку фронту. Прэс-сакратар Генштаба Аляксандр Штупун заявіў, што крамлёўская прапаганда спрабуе абвінаваціць у іх украінскія ўзброеныя сілы:

- Праціўнік нанёс чатыры ракетныя ўдары па грамадзянскіх аб'ектах у населеных пунктах Разумаўка Запарожскай вобласці і Мусееўка Днепрапятроўскай вобласці. Больш за 50 разоў адкрываў агонь з сістэм РСЗА па пазіцыях украінскай арміі і населеных пунктах. Працягваецца пагроза абстрэлу крытычнай інфраструктуры з боку Расіі.

Акрамя таго, акупанты распаўсюджваюць дэзынфармацыю, што ўкраінскія вайскоўцы масава затрымліваюць і абвінавачваюць у супрацоўніцтве з ворагам жыхароў вызваленых тэрыторыяў. Расійская прапаганда сцвярджае, што мэта затрыманняў – абмен на ўкраінскіх палонных.

Паводле інфармацыі Генштаба Узброеных сіл Украіны, у бліжэйшыя дні можна чакаць перакідкі часткі расійскіх падраздзяленняў з Беларусі на ўкраінскі фронт. Гэта з мэтай кампенсацыі стратаў, панесеныя расіянамі ва Украіне.

IAR /аз

Старшыня«Энергаатама»: Расійскія вайскоўцы, магчыма, рыхтуюцца пакінуць ААЭ

28.11.2022 08:06
Паводле Коціна, пра гэта сведчыць, між іншым, факт, што яны крадуць усё, што трапіцца па дарозе.

Прэзідэнт Украіны: Украінскія сілы абароны рыхтуюцца да расійскіх удараў

28.11.2022 11:16
Уладзімір Зяленскі перасцярог ад магчымых наступных масіраваных ракетныя ўдараў з боку Расіі.