Беларуская Служба

У чэшскай Празе ўсталявалі незвычайны помнік Уладзіміру Пуціну

06.12.2022 11:05
Скульптура Душана Досталя будзе экспанавацца толькі месяц.
У чэшскай Празе ўсталявалі незвычайны помнік Уладзіміру Пуцінуhttps://twitter.com/_JakubJanda/status/1599824617136623617/photo/1

На інсталяцыі прэзідэнт Расіі прадстаўлены ў выглядзе гобліна. Скульптура Душана Досталя будзе экспанавацца толькі месяц. Затым яе плануюць прадаць на аўкцыёне, а атрыманыя сродкі пойдуць на закупку ўзбраення для ўкраінскай арміі.

На помніку Уладзімір Пуцін намаляваны з правай рукой, выцягнутай у нацысцкім вітанні, а левай рукой ён закручвае газавы кран. Пад ім намаляваны контур Еўропы.

«Мы ўсе супраць яго і кожны дэманструе гэта па-свойму», – распавялі карэспандэнту Польскага радыё мясцовыя жыхары, якія прыйшлі сфатаграфаваць помнік.

Месца размяшчэння скульптуры – плошча Інтэрнацыянальных брыгад у мікрараёне Бубэнэч – невыпадковае. Раней стаяў тут помнік Івану Коневу. Войскі пад яго камандаваннем вызвалялі Прагу ад нямецкай акупацыі. Помнік савецкаму маршалу мясцовыя ўлады прыбралі вясной 2020 года.