Беларуская Служба

У Іране адбылося першае пакаранне аднаго з удзельнікаў масавых пратэстаў

08.12.2022 14:21
Усяго да смяротнага пакарання праз павешанне за ўдзел у масавых пратэстах прыгавораныя пакуль 11 чалавек.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/ Dostawca: PAP/EPA.

25 верасня мужчына нібыта ўдарыў нажом члена ваенізаванага фармавання, які ахоўваў парадак. Судовыя ўлады прызналі Мохсена Сэкары вінаватым у валоданні зброяй «з мэтай забойства, падбухторвання да тэрору і парушэння грамадскага парадку і бяспекі».

Іран перажывае самую вялікую хвалю антыўрадавых пратэстаў з часоў Ісламскай рэвалюцыі 1979 года.

Дэманстрацыі пачаліся пасля затрымання маральнай паліцыяй і смерці 22-гадовай жанчыны курдскага паходжання. Махса Аміні была затрыманая 16 верасня за парушэнне дрэс-коду.

У выніку жорстка падаўленых беспарадкаў загінула некалькі сотняў чалавек.

ПР/юл