Беларуская Служба

ААН апублікавала даклад аб ваенных злачынствах Расіі ва Украіне

08.12.2022 11:34
У дакуменце сабраныя сведчанні шматлікіх расстрэлаў і катаванняў мірных жыхароў.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA.

Справаздача распавядае пра злачынствы расійскай арміі на поўначы Украіны з лютага па красавік 2022 года, паведамляе афіцыйны сайт ААН.

Усяго за першыя тры месяцы поўнамаштабнай вайны місія ААН задакументавала гвалтоўную гібель 441 мірнага жыхара ў гарадах і вёсках Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей.

У дакуменце гаворыцца, што фактычныя лічбы будуць значна большымі, паколькі працягваецца праца па пацверджанні яшчэ 198 забойстваў.

У большасці выпадкаў рукі ахвяр забойстваў у месцах зняволення былі скаваныя кайданкамі або звязаныя скотчам, а на іх целе былі пашкоджанні, якія сведчаць аб катаваннях ці іншым жорсткім абыходжанні перад забойствам. Як мінімум у адным выпадку на целе ахвяры былі прыкметы сексуальнага гвалту, гаворыцца ў паведамленні.

юл