Беларуская Служба

Украіна праз суд вярнула скрадзеныя Расіяй актывы ў Крыму

08.12.2022 15:21
Вярхоўны суд Францыі пакінуў у сіле рашэнне спагнаць з дзяржавы-агрэсара амаль 1,5 мільярда долараў на карысць Ашчадбанка.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Гэта першая за 6 гадоў судовая перамога ў справе украінскіх актываў, скрадзеных Расіяй у Крыме, заявіў прэзідэнт Украіны.

«Сёння ў Францыі быў вынесены вельмі важны прысуд. Вярхоўны суд Францыі пакінуў у сіле рашэнне аб спагнанні з агрэсара Ашчадбанкам разам з налічанымі працэнтамі амаль 1,5 мільярда долараў», — сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што судовыя працэсы цягнуцца з 2015 года. «Больш за шэсць гадоў барацьбы, дзясяткі тысяч старонак юрыдычных дакументаў, шмат надзей і вялікі скептыцызм, які некаторыя выказвалі… Але гэта перамога Украіны. Расія адкажа за ўсе скрадзеныя актывы ўкраінскай дзяржавы і ўкраінскіх кампаній», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамляе Укрінфарм, Вярхоўны суд Францыі адмяніў рашэнне Апеляцыйнага суда Парыжа і пакінуў у сіле рашэнне Пастаяннай Палаты трацейскага суда ў Гаазе аб спагнанні з Расійскай Федэрацыі 1,1 мільярда долараў ЗША на карысць Ашчадбанка разам з працэнтамі з моманту прыняцця рашэння да фактычнай выплаты кампенсацыі (прыблізна 100 тысяч долараў ЗША ў дзень).

PAP/юл