Беларуская Служба

ЗРК «Панцыр» абараняюць рэзідэнцыю Уладзіміра Пуціна

23.01.2023 13:04
Расійскія незалежныя СМІ адзначаюць, што гэтыя сістэмы выкарыстоўваюцца ў тым ліку для барацьбы з беспілотнікамі.
  726-4    -1
Баявая машына 72В6-Е4 са складу ЗРПК Панцыр-С1By Vitaly V. Kuzmin - http://vitalykuzmin.net/?q=node/521, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29468421

Уладзімір Пуцін асцерагаецца нападу на яго рэзідэнцыю, паведамляюць незалежныя расійскія СМІ. Сэрвіс «Новости» паведаміў, што побач з вілай расійскага дыктатара былі заўважаныя ЗРК «Панцыр-С1». Раней незалежныя журналісты паведамлялі, што падобныя сістэмы былі разгорнутыя ў Маскве. Некаторыя ваенныя аналітыкі лічаць, што гэта мэтанакіраванае дзяянне крамлёўскай прапаганды, каб расіяне сталі баяцца ўкраінскіх нападаў. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

- У расійскай сталіцы супрацьпаветраныя комплексы разгорнутыя каля ўрадавых будынкаў і непадалёк ад раёну Рублёўка, дзе жывуць уплывовыя і багатыя людзі. Яшчэ адзін комплекс «Панцыр-С1» быў заўважаны пад Валдаем, дзе на суседнім возеры, як мяркуецца, знаходзіцца рэзідэнцыя Уладзіміра Пуціна. Сістэма «Панцыр» складаецца з двух двухствольных аўтаматычных гармат і дванаццаці зенітных ракет. Узбраенне размяшчаецца на двух тыпах платформаў у залежнасці ад умоў прымянення – колавых і гусенічных. Расійскія незалежныя журналісты адзначаюць, што гэтыя сістэмы выкарыстоўваюцца ў тым ліку для барацьбы з беспілотнікамі.

IAR/аз

Генштаб УСУ: Расія працягвала наступальныя дзеянні ў раёне Бахмута, Лымана і пад Запарожжам

23.01.2023 09:01
За мінулы дзень украінская авіяцыя нанесла, між іншым, тры авіяўдары па пазіцыях праціўніка, паведаміў Аляксандр Штупун.