Беларуская Служба

Расія выслала з краіны амбасадара Эстоніі

23.01.2023 14:02
Гэта адказ на рашэнне МЗС Эстоніі, якое даручыла Расіі скараціць колькасць супрацоўнікаў амбасады ў Таліне.
 .
Сцяг Эстоніі.Photo: mayns82/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія выслала з краіны амбасадара Эстоніі. Дыпламат павінен пакінуць тэрыторыю РФ да 7 лютага. Дзеянні Масквы з'яўляюцца адказам на рашэнне МЗС Эстоніі, якое даручыла Расіі скараціць колькасць супрацоўнікаў амбасады ў Таліне.

МЗС Расіі ў заяве абвінаваціла Эстонію ў «русафобіі» і «варожасці ў дачыненні да Расеі». Такія ж абвінавачанні з боку Масквы гучаць на афіцыйным і прапагандысцкім узроўнях у адрас усіх краін, якія выступаюць супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

З пачатку ўварвання краіны Еўрасаюза і ЗША абмежавалі кантакты з Расіяй да неабходнага мінімуму.

Таксама сталі больш жорсткімі візавыя правілы для грамадзян згаданай краіны. Некалькі соцень заходніх кампаній сышлі з Расіі, а супраць расійскіх кампаній і расіян, адказных за напад на Украіну, былі ўведзеныя санкцыі. Адначасова вядзецца праца па стварэнні міжнароднага крымінальнага суда, які павінен прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у ваенных злачынствах, здзейсненых ва Украіне.

IAR/аз

Генштаб УСУ: Расія працягвала наступальныя дзеянні ў раёне Бахмута, Лымана і пад Запарожжам

23.01.2023 09:01
За мінулы дзень украінская авіяцыя нанесла, між іншым, тры авіяўдары па пазіцыях праціўніка, паведаміў Аляксандр Штупун.