Беларуская Служба

Украінская выведка: У Расіі мабілізаваныя 315 тысяч чалавек

23.01.2023 17:04
Для новаабранцаў не хапае спраўнай зброі, паведамляе ўкраінская выведка.
Ілюстрацыйны здымакфота: Zerkalo.io/Tut.by

На гэты момант у РФ былі мабілізаваныя 315 тысяч чалавек, паведаміла ўкраінская выведка. Нягледзячы на афіцыйныя заявы аб планах мабілізацыі 300 тысяч чалавек, ужо прызваныя 315 тысяч чалавек і мабілізацыйныя мерапрыемствы надалей працягваюцца, паведаміў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Расійскія ўлады праводзяць мабілізацыю на часова акупаваных тэрыторыях Луганскай і Данецкай абласцей. Па дадзеных украінскай выведкі, не хапае ўзбраення для новаўтвораных падраздзяленняў. «Расіяне не вырабляюць столькі зброі, колькі страчваюць», – сцвярджае Скбіцкі.

Паводле яго, Масква пачала вывозіць тэхніку і ўзбраенне са складоў, але яны старыя і патрабуюць, перш за ўсё, кансервацыі. У выпадку дадатковай мабілізацыі гэтыя цяжкасці дзяржавы-агрэсара яшчэ больш паглыбяцца, дадаў Скібуцкі.

IAR/аз

Генштаб УСУ: Расія працягвала наступальныя дзеянні ў раёне Бахмута, Лымана і пад Запарожжам

23.01.2023 09:01
За мінулы дзень украінская авіяцыя нанесла, між іншым, тры авіяўдары па пазіцыях праціўніка, паведаміў Аляксандр Штупун.

ЗРК «Панцыр» абараняюць рэзідэнцыю Уладзіміра Пуціна

23.01.2023 13:04
Расійскія незалежныя СМІ адзначаюць, што гэтыя сістэмы выкарыстоўваюцца ў тым ліку для барацьбы з беспілотнікамі.