Беларуская Служба

Улады Нарвегіі арыштавалі былога камандзіра «Групы Вагнера»

23.01.2023 19:06
У сярэдзіне студзеня Андрэй Мядзведзеў нелегальна перайшоў мяжу з Нарвегіяй, дзе папрасіў прытулку.
Сцяг Нарвегііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Нарвегіі арыштавалі былога камандзіра «Групы Вагнера» за парушэнне іміграцыйнага заканадаўства. У сярэдзіне студзеня грамадзянін Расіі нелегальна перайшоў мяжу з Нарвегіяй, дзе папрасіў прытулку.

Пасля перасячэння расійска-нарвескай мяжы Андрэй Мядзведзеў здаўся мясцовай паліцыі, а затым быў дастаўлены ў Осла, дзе быў змешчаны ў цэнтр для парушальнікаў міграцыйнага заканадаўства. Там ён чакаў пачатку працэдуры прадастаўлення яму палітычнага прытулку і міжнароднай абароны.

Раней Андрэй Мядзведзеў запатрабаваў ад Федэральнай службы бяспекі правесці праверку баевікоў «Групы Вагнера». Ён таксама пагадзіўся даць паказанні і выкрыць Яўгена Прыгожына, заснавальніка, звязанай з Крамлём прыватнай вайсковай кампаніі.

IAR/аз

Украінская выведка: У Расіі мабілізаваныя 315 тысяч чалавек

23.01.2023 17:04
Для новаабранцаў не хапае спраўнай зброі, паведамляе ўкраінская выведка.