Беларуская Служба

Нямецкі канцэрн Rheinmetall гатовы перадаць Украіне 139 танкаў Leopard

24.01.2023 12:49
Пастаўкі маглі б адбыцца ў канцы 2023 года альбо на пачатку 2024-га.
 Leopard
Танк Leopard нямецкай вытворчасці MON/twitter.com

Нямецкі канцэрн Rheinmetall гатовы перадаць Украіне 139 танкаў Leopard першай і другой мадыфікацый, паведамляюць нямецкія СМІ. 

Паводле прадстаўніка кампаніі, у іх ёсць 22 танкі Leopard 2A4, якія Rheinmetall мог бы адрамантаваць і даставіць ва Украіну. Рамонт танкаў заняў бы каля года. Такім чынам, пастаўкі маглі б адбыцца ў канцы 2023 года альбо на пачатку 2024-га, расказаў прадстаўнік фірмы. 

Яшчэ 29 машын Leаpard 2A4 могуць быць гатовыя да красавіка альбо мая наступнага года. Акрамя таго, канцэрн можа таксама падрыхтаваць 88 танкаў Leаpard 1. Пры гэтым у выпадку гэтых танкаў тэрміны паставак не называюцца.

вс