Беларуская Служба

Зяленскі: Мы не збіраемся нападаць на Беларусь

24.01.2023 17:54
«Для нас важна, каб Беларусь не страціла сваю незалежнасць і, нягледзячы ні на які ўплыў каго-колечы, і каб не ўступіла ў гэтую зусім ганебную вайну».
Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіфота: Радыё «Свабода»

Украіна ніколі не збіралася нападаць на Беларусь і няма такіх планаў на будучыню, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Мы не збіраліся і не збіраемся нападаць на Беларусь. І гэта галоўны сігнал ад усяго ўкраінскага народа беларускаму народу. Для нас важна, каб Беларусь не страціла сваю незалежнасць і, нягледзячы ні на які ўплыў каго-колечы, і каб не ўступіла ў гэтую зусім ганебную вайну», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён таксама пракаментаваў заяву Лукашэнкі аб тым, што Украіна нібыта прапанавала яму «пакт аб ненападзенні».

«Усё, што Украіна афіцыйна прапануе, вы ўсё гэта чуеце. Магу яшчэ раз пацвердзіць: мы нападаць на Беларусь не збіраемся і не маем такіх намераў», – дадаў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі таксама выказаў упэўненасць у тым, што беларусы ў пераважнай большасці не хочуць ваяваць з украінцамі і таму не будуць нападаць.

вс