Беларуская Служба

Германія мае намер «тэрмінова» разгледзець запыт Польшчы, датычны перадачы Украіне танкаў Leopard

24.01.2023 19:44
Польшча неаднаразова заклікала Германію не адкладваць вырашэння пытання, звязанага з перадачай баявых машын.
 Leopard
Танк Leopard нямецкай вытворчасці Filmbildfabrik/ Shutterstock

Прадстаўнік ураду Германіі заявіў, што краіна мае намер разгледзець заяўку Польшчы па перадачы Украіне танкаў Leopard 2 «у тэрміновым парадку», піша Spiegel.

Ён пацвердзіў, што запыт Варшавы па экспарце тэхнікі Берлін атрымаў.

Германія валодае экспартнай ліцэнзіяй на танкі Leopard 2, таму перадача танкаў Украіне іншымі дзяржавамі ЕС, якія маюць гэтую тэхніку, без згоды Берліна немагчымая.

Польшча неаднаразова заклікала Германію не адкладваць вырашэння пытання, звязанага з перадачай баявых машын.

Афіцыйная Варшава ўжо заявіла, што прыме ўкраінскіх танкістаў для падрыхтоўкі да службы на танках Leopard.

вс