Беларуская Служба

Двух немцаў, якія ваявалі ў групе Вагнера, злавілі пад Бахмутам

28.01.2023 09:06
Двое зняволеных мелі нямецкія пашпарты. Адзін быў з Лейпцыга і меў рускія карані, другі паходзіў з Берліна.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Forum/TASS

Двое грамадзян Германіі ваявалі на баку Расіі ў групоўцы Вагнера. Пра іх затрыманне пад Бахмутам паведамляе «Tagesspiegel».

Нямецкая газета спасылаецца на словы 21-гадовага немца, які ваюе на баку Украіны. Інфарматар з меркаванняў бяспекі застаецца ананімным.

«Двое зняволеных мелі нямецкія пашпарты. Адзін быў з Лейпцыга і меў рускія карані. Другі Фолкер паходзіў з Берліна. Паколькі абодва яны дрэнна валодалі англійскай мовай, мяне адправілі з імі ў Кіеў, дзе я выконваў абавязкі перакладчыка на допыце», – расказаў малады немец, вядомы ва Украіне як Бэн Каўлер.

Па яго словах, Фолкер доўгі час быў беспрацоўным і ў верасні з'ехаў у Расію, каб далучыцца да войскаў Вагнера. У яго не было ваеннага вопыту. Найміт групы Вагнера атрымліваў $5000 плюс надбаўкі, агулам $7000. Фолкер расказаў што дадатковыя $10 тысяч долараў ён бы атрымаў за забіццё замежніка, які ваюе па ўкраінскім боку, і прадʼявіць пашпарт забітага.

Нямецкі добраахвотнік, які ваюе за Украіну, паведаміў, што сярод затрыманых таксама амерыканец, француз, брытанец і сірыец.

Групоўка Вагнера – прыватная армія Яўгена Прыгожына па мянушцы «кухар Пуціна».

Крыніца: rp.pl / «Tagesspiegel»/Do Rzeczy/яс