Беларуская Служба

Бразілія і Калумбія адмовіліся перадаць ваенную тэхніку Украіне

28.01.2023 17:30
Бразільскі прэзідэнт нібыта заявіў, што «не варта правакаваць расіян».
Ілюстрацыяwww.google.com/maps

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу «Лула» да Сілва адмовіўся прыняць прапанову ўрада Германіі аб тым, каб яго краіна перадала ўкраінцам боепрыпасы для танкаў Leopard.

Інфармацыю апублікавала найважнейшая бразільская газета Folha de Sao Paulo.

Такое рашэнне Лула прыняў 20 студзеня падчас сустрэчы з міністрам абароны і камандуючымі ўзброенымі сіламі. Бразільскі прэзідэнт нібыта заявіў, што «не варта правакаваць расіян».

У панядзелак, 30 студзеня, Лула сустрэнецца з канцлерам Германіі Олафам Шольцам.

У сваю чаргу прэзідэнт Калумбіі Густава Пэтра адхіліў прапанову ЗША паставіць украінцам савецкую і расійскую зброю ў абмен на пастаўкі амерыканскай тэхнікі. Палітык падкрэсліў, што канстытуцыя Калумбіі абавязвае яго «садзейнічаць міру» ў міжнародных адносінах.

Яшчэ ў аўторак падчас саміту краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна ў Буэнас-Айрэсе Густава Пэтра заявіў, што лепш расійскую тэхніку, якая належыць Калумбіі, здаць на металалом, чым адправіць яе Украіне.

IAR/яс