Беларуская Служба

Расіяне мяняюць тактыку ўдараў па Украіне

30.01.2023 17:06
Аб гэтым паведаміла Ааператыўнае камандаванне «Поўдзень».
 - Shahed
Іранскі беспілотні-камікадзэ ShahedCommons.wikemedia.org/Fars Media Corporation/CC BY-SA 4.0 pl

Расійскі агрэсар мяняе тактыку ракетных удараў па Украіне. У перапынках паміж паслядоўнымі хвалямі масіраваных удараў расіяне здзяйсняюць кропкавыя ўдары, паведамляе прэс-служба аператыўнага камандавання «Поўдзень».

Новай якасцю ў нанесеных атаках з'яўляецца спроба лакалізацыі ўкраінскіх зенітных комплексаў. Таму ракетным атакам папярэднічае разведка беспілотнікамі, аб чым паведаміла прадстаўнік камандавання Наталля Гуменюк.

- Яны шукаюць тактыку, якая дазволіць знізіць працэнт страт ад СПА. Таму спачатку таннейшыя дроны, каб разведаць і знішчыць супрацьпаветраную абарону і абмежаваць магчымасць кантролю над небам. У іх сканчаюцца ракеты тыпу «Калібр». Гэта высокадакладная зброя, якую яны захоўваюць для абʼектаў нашай крытычнай інфраструктуры.

Наталля Гуменюк пацвердзіла, што апошнім часам расіяне радзей выкарыстоўваюць ракеты «Калбр». Адна такая ракета каштуе каля мільёна долараў ЗША.

IAR/нг