Беларуская Служба

На сусветных рынках пачала таннець нафта

31.01.2023 17:58
Барэль нафты каштуе 77-84 долараў, што значна менш у параўнанні з пачаткам расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Csaba Nagy z Pixabay/CC0

У аўторак з раніцы барэль нафты маркі Brent на Лонданскай фондавай біржы патаннеў у параўнанні з цаной адкрыцця таргоў на 0,49% да 84,07 долараў ЗША, а барэль нафты WTI на Нью-Йоркскай фондавай біржы патаннеў на 0,59% да 77,44 долараў.

У панядзелак барэль нафты маркі Brent каштаваў 85,73 долара, амерыканскай WTI — 79,04 долара.

У дзень агрэсіі Расіі супраць Украіны, 24 лютага 2022 года, барэль маркі Brent каштаваў 99 долараў, а WTI — 92,8 долара.
На піку росту цэны на нафту ў ЗША дасягалі 130 долараў за барэль, а ў Еўропе блізу 140 долараў за барэль.

PAP/юл