Беларуская Служба

Працягваюцца расійскія атакі на крытычна важную інфраструктуру і цывільныя аб'екты Украіны

31.01.2023 14:22
Украінскі Генеральны штаб паведаміў пра шматлікія авіяналёты і ракетныя ўдары з боку Расіі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLEG PETRASYUK Dostawca: PAP/EPA.

За мінулым суткі расіяне атакавалі крытычную інфраструктуру Украіны і грамадзянскія аб'екты.

Украінскі Генштаб паведаміў пра шматлікія авіяналёты і ракетныя ўдары з боку Расіі.

Ахвярамі абстрэлаў сталі Херсон і Ачакаў на поўдні Украіны. Зафіксавана смерць цывільных асоб.

Апроч таго, расіяне працягваюць наступальныя дзеянні ў раёне Лімана і Бахмута, дзе нясуць вялікія страты. Генштаб Украіны паведаміў, што ў Аўдзееўцы расіяне правялі няўдалы наступ, а таксама яны абараняюцца ў Запарожскай вобласці.

Расіяне сталі больш выкарыстоўваць цывільныя медычныя ўстановы ва Ўкраіне , каб лячыць сваіх вайскоўцаў. Для гэтых мэт яны выкарыстоўваюць адну з бальніц Луганска і ды радзільныя установы ў гэтым горадзе.

За мінулым суткі ўкраінцы здзейснілі некалькі авіяналётаў на раёны канцэнтрацыі расійскіх войск, таксама абстралялі з ракет і артылерыі расійскія блокпасты, раёны канцэнтрацыі жывой сілы ды склады боепрыпасаў.

ПР/юл