Беларуская Служба

NATO умацоўвае супрацоўніцтва з Токіа

31.01.2023 12:02
Генеральны сакратар Альянса Енс Столтэнберг наведаў Японію з афіцыйным візітам.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/Takashi Aoyama / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў у аўторак падчас візіту ў Японію, што Альянс працягне ўмацоўваць партнёрства з Японіяй ва ўмовах працяглай вайны ва Украіне.

«Вайна ва Украіне мае значэнне для ўсіх нас, таму мы таксама вельмі ўдзячныя за падтрымку, якую Японія аказвае сваёй авіяцыяй і транспартнымі магчымасцямі», — сказаў Столтэнберг, якога цытуе Reuters.

Паездка кіраўніка NATA, таксама ўключала візіт у Паўднёвую Карэю, і накіравана на ўмацаванне сувязяў з саюзнікамі ў Азіі на фоне вайны ва Украіне і росту канкурэнцыі з боку Кітая.

Выступаючы ў Сеуле ў панядзелак, Столтэнберг заклікаў Паўднёвую Карэю павялічыць ваенную падтрымку Украіне, спасылаючыся на іншыя краіны, якія змянілі сваю палітыку адмовы ад паставак зброі ваюючым краінам пасля ўварвання Расіі.

PAP/юл