Беларуская Служба

Генштаб УСУ: Расіяне нясуць вялікія асабовыя страты на фронце

01.02.2023 08:50
Яшчэ адзін расійскі вайсковы шпіталь адкрыўся ў раёне Новаіванаўкі ў Луганскай вобласці.
-
Прэс-сакратар Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупунwww.facebook.com/GeneralStaff.ua

У Новаіванаўцы ў Луганскай вобласці адкрылі яшчэ адзін расійскі вайсковы шпіталь, паведамляе Генштаб УСУ. Паводле ўкраінскага боку, згаданае рашэнне сведчыць пра вялікія асабовыя страты Расіі на фронце. Прэс-сакратар украінскага генштаба Аляксандр Штупун паведаміў, што ў шпіталі ў Новаіванаўцы знаходзяцца каля сотні расійскіх вайскоўцаў:

- Яшчэ адзін расійскі вайсковы шпіталь адкрыўся ў раёне Новаіванаўкі ў Луганскай вобласці. Там лечацца каля сотні расійскіх вайскоўцаў. Цяжкія траўмы звычайна прымяншаюцца і не фіксуюцца ў медыцынскай дакументацыі. Салдаты пасля атрымання мінімальнай медыцынскай дапамогі нанава адпраўляюцца на перадавую.

Генштаб УСУ таксама падвёў вынікі сітуацыі на фронце на 343-ці дзень расійскай вайны. Паводле яго, за апошнія суткі расіяне нанеслі пяць авіяўдараў і шэсць ракетных удараў па тэрыторыі Украіны. Амаль 70 разоў стралялі з рэактыўных сістэм залпавага агню. Яны атакавалі, у тым ліку, грамадзянскую інфраструктуру ў Сумскай, Харкаўскай, Мікалаеўскай і Херсонскай абласцях. Акрамя таго, вораг працягвае весці наступальныя дзеянні ў Данецкай вобласці, нягледзячы на вялікія страты. На працягу апошняга дня расіяне атакавалі, у тым ліку, у ваколіцах Бахмута і Лымана.

IAR/Facebook/аз

Тэрор ды прапаганда: расійскі адказ на паразы ва Украіне

19.01.2023 17:30
За адзінаццаць месяцаў райскай агрэсіі Крэмль паказаў, што моц расійскай арміі была значна пераацэненая. Не дасягнуўшы за час вайны ніводнай з заяўленых мэт, расійскае кіраўніцтва перайшло да тэрарыстычных метадаў вядзення вайны, якія суправаджаюцца моцнай прапагандай.

Расейцы штурмуюць украінскія пазіцыі на Данбасе

31.01.2023 13:12
Паводле ўкраінскага генштабу, менавіта там расійская армія наносіла найбольш частыя ўдары за апошнія суткі.