Беларуская Служба

Прэм'ер Украіны паведаміў пра стварэнне «танкавай кааліцыі»

01.02.2023 09:50
Краіны, якія падтрымліваюць Украіну, на пачатак абяцаюць перадаць больш за 120 танкаў, паведаміў Дзмітрый Кулеба.
 Leopard
Танк Leopard нямецкай вытворчасці MON/twitter.com

Прэмʼер-міністр Украіны Дзмітрый Кулеба, падводзячы вынікі працы ўрада ў студзені, анансаваў новую фінансавую падтрымку з боку ЗША і стварэнне «танкавай кааліцыі». Краіны, якія падтрымліваюць Украіну, абяцаюць перадаць больш за 120 танкаў ужо ў рамках першай трашы дапамогі, заявіў прэмʼер Кулеба:

- Перш за ўсё, Узброеныя сілы Украіны атрымаюць ад 120 да 140 сучасных танкаў заходніх узораў: Leopard 2, Challenger 2, M1 Abrams. Мы таксама вельмі разлічваем на танкі Leclerc.

Дзмітрый Кулеба дадаў, што гэта не апошняя пастаўка зброі, а толькі пачатак. Украінскія ўлады будуць працягваць весці перамовы аб пастаўках зброі з партнёрамі, таму што гэта абарончыя, а не наступальныя сродкі, заявіў украінскі прэмʼер.

IAR/apostrophe.tv/аз

«Польшча перадасць свае «Леапарды» Украіне нават без згоды Германіі»

23.01.2023 16:07
Украіна змагаецца таксама за мір у Еўропе, нагадаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.