Беларуская Служба

Дзве траціны брытанцаў хочуць правядзення новага рэферэндуму аб членстве ў ЕС

01.02.2023 09:40
54 працэнты прагаласаваў бы за вяртанне ў ЕС.
Лондан PAP/EPA/NEIL HALL

Пасля выхаду з ЕС, па дадзеных даследчага цэнтра Bloomberg Economics, брытанцы губляюць 100 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў у год. Негатыўныя наступствы бачныя ў многіх сферах: ад інвестыцый у бізнес да даступнасці працоўнай сілы, піша газета Rzeczposрolita.

Брытанская эканоміка ўжо на 4% меншая, чым магло б быць у сцэнары, калі б Брэксіт не адбыўся – вынікае з разлікаў Аны Андрадэ і Дэна Хэнсана, эканамістаў Bloomberg Economics. Гэта катастрафічная карціна наступстваў таго, якім чынам Вялікабрытанія пакінула ЕС. Прайшло тры гады пасля гэтай падзеі і больш чым 6,5 гадоў пасля таго, як рашэнне было прынята на рэферэндуме.

«Ці нашкодзілі брытанцы ўласнай эканоміцы, прагаласаваўшы за выхад з ЕС у 2016 годзе? На дадзены момант усё сведчыць аб тым, што так», – цытуе экспертаў Rzeczposрolita.

Эканамісты прызнаюць, што падлічыць страты, звязаныя з Брэксітам, няпроста збольшага таму, што выхад з ЕС супаў з успышкай пандэміі Covid-19. Аднак з першага погляду становіцца відавочным, што эканамічныя дадзеныя Вялікабрытаніі пачалі адставаць ад дадзеных астатніх краін G7 неўзабаве пасля галасавання за выхад з ЕС у 2016 годзе. Да таго часу, як пачалася пандэмія, гэтыя прабелы толькі паглыбіліся. Гаворка ідзе пра значна слабейшы рост інвестыцый у бізнес і паглыбленне дэфіцыту працоўнай сілы.

Дзве траціны жыхароў Вялікабрытаніі хочуць правядзення новага рэферэндуму аб членстве ў ЕС. 54 працэнты прагаласавалі б за вяртанне ў ЕС.

ав/Rzeczposрolita