Беларуская Служба

Украінскія ўлады прагназуюць неадкладны наступ Расіі

01.02.2023 15:27
З'яўляецца ўсё больш прыкмет таго, што расіяне будуць наступаць з Луганскай вобласці.
   TV Boy
Графіці італьянскага мастака TV Boy на знішчаным расійскім танку ў вёсцы Дзмітраўка Кіеўскай вобласці PAP/Vladyslav Musiienko

Украінскія ўлады і аналітыкі прагназуюць узмацненне расійскага наступу. Гэта можа адбыцца ў бліжэйшыя тыдні. Найбольш верагодна, што расіяне нанясуць удар на Данбасе. У той жа час менавіта ў Данецкай і Луганскай абласцях украінцы адбіваюць расійскія штурмы. Тут таксама адбываюцца самыя напружаныя баі. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- За мінулыя суткі ўкраінскія абаронцы на Данбасе адбілі расійскі штурм на васмі ўчастках фронту, у тым ліку ў раёне горада Бахмут. Менавіта ў Данецкай і Луганскай абласцях расіяне могуць пачаць чарговы маштабны наступ, які непазбежны, лічыць сакратар Рады бяспекі Украіны Аляксей Данілаў. Паводле яго, вораг рыхтуецца да максімальнага ўзмацнення жорсткасці, збіраючы ўсе сілы і трэніруючы сваіх салдат. Аляксей Данілаў лічыць, што ў бліжэйшыя 2-3 тыдні магчымы любы сцэнар развіцця падзей.
У сваю чаргу ўкраінскі ваенны эксперт Сяргей Грабскі таксама лічыць, што асноўны ўдар будзе нанесены на ўсходнім участку фронту. Зʼяўляецца ўсё больш прыкмет таго, што расіяне будуць наступаць з Луганскай вобласці, дзе апошнім часам было адносна спакойна.

На думку экспертаў, расіяне таксама могуць актывізаваць атакі на поўдні – у Запарожскай вобласці, але яны будуць накіраваныя на прыкрыццё асноўнага наступу на ўсходзе.

IAR/аз

Генштаб УСУ: Расіяне нясуць вялікія асабовыя страты на фронце

01.02.2023 08:50
Яшчэ адзін расійскі вайсковы шпіталь адкрыўся ў раёне Новаіванаўкі ў Луганскай вобласці.

Харкаўская вайсковая адміністрацыя: Расіяне абстрэльваюць мэдыцынскія ўстановы

01.02.2023 14:30
Алег Сінегубаў адзначыў, што сітуацыя ў Купянску, Ваўчанску і Дворычным пастаянна пагаршаецца.