Беларуская Служба

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паабяцала «непрыемны сюрпрыз» для Пуціна да 24 лютага

02.02.2023 16:12
Кіраўніца Еўракамісіі ў чарговы раз заявіла, што Расія павінна адказаць за свае злачынствы ў судзе. Еўрасаюз рыхтуе новыя санкцыі і супраць уладаў Беларусі.
Przewodnicząca KE w Kijowie zapewniła Ukrainę o wsparciu tak długo jak będzie trzeba
Przewodnicząca KE w Kijowie zapewniła Ukrainę o wsparciu tak długo jak będzie trzebaPAP/Viktor Kovalchuk

У чацвер у Кіеве на брыфінгу кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен анансавала прыняццё 10-га пакета санкцый ЕС супраць РФ да ўгодкаў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Украіны, заявіў, што ў 2023 годзе ўсе перашкоды для перамоваў аб членстве Украіны ў ЕС павінны быць знятыя.

«Завяршаецца праца ўрада і Вярхоўнай Рады па імплементацыі сямі рэкамендацый Еўрасаюза. Вясной прыйдзе час ацаніць выкананне гэтых задач», – сказаў Зяленскі.

Кіраўніца Еўракамісіі перадала ўкраінскаму боку справаздачу аб адказах Украіны на пытанні Камісіі адносна кандыдата ў члены ЕЗ.

«Справаздача ўяўляе сабой падрабязны аналіз нарматыўна-прававога збліжэння Украіны з ЕС. На падставе гэтай справаздачы наш урад будзе ацэньваць, у якіх сферах мы дастаткова блізкія, а ў якіх яшчэ трэба папрацаваць, каб адаптаваць украінскае заканадаўства да права ЕС», – растлумачыў Зяленскі.

Фон дэр Ляен, у сваю чаргу, заявіла, што візіт калегіі Еўракамісіі ў Кіеў з'яўляецца доказам велізарнага прагрэсу Украіны на шляху да сяброўства ў ЕС і моцным сігналам для інвестараў.

«Я і мае калегі тут не толькі для таго, каб абмеркаваць далейшую падтрымку (Украіны), але і крокі, якія неабходна зрабіць, каб яшчэ больш наблізіць Украіну да ЕС. Тое, што мы сёння сустракаемся тут, у Кіеве, зʼяўляецца важкім доказам таго велізарнага прагрэсу, які ўжо дасягнуты, і нашых узаемных абавязальніцтваў», – падкрэсліла яна.

«Наш візіт таксама павінен стаць сігналам для інвестараў: Украіна пойдзе еўрапейскім шляхам. У вас амбіцыйная праграма рэформаў, і не таму, што аб гэтым просіць ЕС, а таму, што ўкраінцы ведаюць, што ЕС вядзе да мацнейшай Украіны», – сказала фон дэр Ляен.

Зяленскі заклікаў ЕС узмацніць сродкі ціску ў сувязі з вайной, якую Расея вядзе супраць яго краіны.

«Мы абмяркоўвалі новыя санкцыі супраць Расіі, дзясяты пакет санкцый ЕЗ. Агульная еўрапейская задача – зменшыць здольнасць Расеі абысці гэтыя санкцыі. Чым хутчэй гэтая задача будзе выканана, тым бліжэй мы будзем да разгрому расейскай агрэсіі. Сёння мы бачым, што тэмпы санкцый у Еўропе крыху запаволіліся, а тэрарыстычная дзяржава робіць усё наадварот: павялічвае тэмпы адаптацыі да санкцый», – адзначыў Зяленскі.

Еўрасаюз плануе абвясціць новы пакет санкцый супраць Расеі да гадавіны яе адкрытага ўварвання ва Украіну, якое пачалося 24 лютага мінулага года, заявіла ў адказ Урсула фон дэр Ляен.

«Да 24 лютага, праз год пасля пачатку ўварвання, мы маем намер увесці ў дзеянне дзясяты пакет санкцый» супраць Расіі, заявіла яна на сумеснай з Зяленскім прэс-канферэнцыі.

Кіраўніца Еўракамісіі адзначыла, што санкцыі сурʼёзна шкодзяць расейскай эканоміцы. Зніжэнне цаны на расійскую нафту каштавала Маскве «каля 160 мільёнаў еўра ў дзень», падкрэсліла яна.

Фон дэр Ляен адзначыла, што Расія будзе вымушаная заплаціць за шкоду, нанесеную Украіне. «Расійскія грошы будуць выкарыстоўвацца на карысць Украіны. Цяпер мы вызначаем, як гэта зрабіць», – сказала кіраўніца Еўракамісіі.

Сённяшнія  перамовы паміж калегіяй Еўракамісіі і ўрадам Украіны папярэднічаюць запланаванаму на пятніцу саміту Украіна - ЕС.

PAP / вх