Беларуская Служба

У Запарожжы ідзе набор добраахвотнікаў ва ўкраінскую «Гвардыю наступу»

05.02.2023 15:15
Гэта ні ў якім разе не мабілізацыя. Гэта цалкам добраахвотны набор на ваенную службу.
У Запарожжы ідзе набор добраахвотнікаў ва ўкраінскую «Гвардыю наступу»screen: storm.mvs.gov.ua

У Запарожжы пачаўся набор у новае баявое падраздзяленне «Гвардыя наступу», створанае ў структуры МУС Украіны. Аб фарміраванні яе было абвешчана 2 лютага. У асноўным уступаюць у гвардыю добраахвотнікі Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай паліцыі і Дзяржаўнай памежнай службы.

Палкоўнік Алег Апалонскі з Памежнай службы Украіны, заявіў, што мэтай новага фармавання будзе вызваленне тэрыторыі Украіны ў межах, прызнаных міжнароднай супольнасцю.

- Наша галоўная задача – падрыхтаваць кадры баявых частак, якія адыграюць галоўную ролю пры планавым пераходзе нашых сіл абароны ў рашучы наступ. Менавіта гэтыя войскі вызваляць нашы землі, захопленыя акупантам.

Паўло Брусенскі з украінскай паліцыі падкрэсліў, што ўдзел у новаўтвораным фармаванні добраахвотны.

- Важна тое, што гэта ні ў якім разе не мабілізацыя. Гэта цалкам добраахвотны набор на ваенную службу. Новыя брыгады будуць стварацца толькі з добраахвотнікаў – патрыётаў з моцнай матывацыяй.

МУС Украіны паведаміла, што з моманту аб'яўлення набору 3 дні таму ў «Гвардыю наступу» запісаліся некалькі тысяч добраахвотнікаў. Праз апараты дзяржкіравання звярнуліся больш за 3 тысячы чалавек. На спецыяльна створаны сайт паступіла больш за 2000 заявак.

Спачатку ўкраінскае камандаванне мае намер стварыць шэсць брыгад. Падрыхтоўка добраахвотнікаў зойме некалькі месяцаў.

яс