Беларуская Служба

Сотні загінулых у выніку землятрусу ў Турцыі і Сірыі

06.02.2023 08:34
Сёння раніцай адбыўся адзін з самых моцных землятрусаў у гэтай частцы свету за апошнія сто гадоў.
Do katastrofalnego trzęsienia ziemi doszło w nocy czasu polskiego
Do katastrofalnego trzęsienia ziemi doszło w nocy czasu polskiegoPAP/EPA/DENIZ TEKIN

У Турцыі з-за землятрусу загінулі мінімум 912 чалавек, паведамляюць улады. 5385 чалавек атрымалі раненні, 2470 чалавек выцягнулі з-пад завалаў, разбурана 2818 дамоў.

У суседняй Сірыі загінулі прынамсі 245 чалавек. Больш за 1000 чалавек параненыя ў абедзвюх краінах.

Штуршкі разбурылі шмат будынкаў, вядуцца пошукава-выратавальныя працы.

Землятрус магнітудай 7,9 адбыўся ў 4:17 па мясцовым часе на глыбіні амаль 18 кіламетраў. Пасля гэтага было мноства афтэршокаў. Адзін з іх меў магнітуду 6,7.

Турцыя абвясціла надзвычайнае становішча, а ўлады звярнуліся да насельніцтва з просьбай не карыстацца мабільнымі тэлефонамі і не перагружаць сетку. Гэта тое, што цяпер патрэбна ратавальнікам. Анкара таксама звярнулася па дапамогу да міжнароднай супольнасці. Злучаныя Штаты ўжо заявілі, што гатовыя накіраваць дапамогу.

Турцыя размешчана ў сейсмічных раёнах і часта падвяргаецца землятрусам. Гэта быў адзін з самых моцных землятрусаў у гэтай частцы свету за апошнія сто гадоў. Папярэдні землятрус магнітудай 7,4 бала адбыўся ў Турцыі ў 1999 годзе. Тады загінулі больш за 17 тысяч чалавек, у тым ліку каля тысячы ў Стамбуле.

Штуршкі адчуваліся ў некалькіх суседніх краінах, у тым ліку на Кіпры, у Ізраілі і ў сектары Газа.

IAR / вх