Беларуская Служба

ISW: Пуцін пазбягае рызыкоўных рашэнняў, якія могуць пагражаць ягонай уладзе

06.02.2023 11:11
Пуцін пазбягае публічных дзеянняў, якія б наўпрост звязалі яго з адказнасцю за вайну і выставілі пад крытыку.
Ewakuacja mieszkańców jednej z dzielnic Charkowa, po ataku rakietowym na budynek mieszkalny, 5 lutego 2023 roku
Ewakuacja mieszkańców jednej z dzielnic Charkowa, po ataku rakietowym na budynek mieszkalny, 5 lutego 2023 rokuPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Дзеянні Уладзіміра Пуціна паказваюць, што ён пазбягае рызыкоўных рашэнняў, якія могуць пагражаць яго ўладзе ў Расіі або выклікаць міжнародную эскалацыю канфлікту з Украінай, так мяркуюць эксперты Амерыканскага інстытуту ваенных даследаванняў (ISW).

Між тым, максімалісцкія і нерэалістычныя мэты, якія Пуцін паставіў перад сваёй арміяй, а менавіта заваяванне ўсёй Украіны, верагодна, патрабуюць дадатковых рызык, каб мець хоць нейкія шанцы на поспех, мяркуюць аналітыкі.

ISW прыходзіць да высновы, што «нежаданне Пуціна рызыкаваць у звычайнай вайне ва Украіне паказвае на тое, што вельмі малаімаверна, каб працягвалася ядзерная эскалацыя  або вайна з NATO», гаворыцца ў апошняй справаздачы.

Рашэнні, прынятыя пасля пачатку ўварвання 24 лютага мінулага года, паказваюць разыходжанне паміж яго максімалісцкімі мэтамі і гатоўнасцю прымаць рашэнні з высокай рызыкай, неабходныя для дасягнення гэтых мэтаў.

На думку аналітыкаў, у лютым 2022 года Пуцін, хутчэй за ўсё, дзейнічаў з памылковай здагадкі, што расійская армія можа прымусіць Кіеў здацца без істотных страт, а само ўварванне ўспрыняў як абмежаваную і прымальную рызыку.

ISW прыводзіць шэраг дадзеных, якія сведчаць аб тым, што Крэмль разлічваў на хуткую і лёгкую перамогу, напрыклад, планы расійскай арміі і чаканні разведкі адносна хуткай капітуляцыі Украіны і яе ваеннага разгрому, а таксама, напрыклад, ігнараванне папярэджанняў Цэнтрабанка Расіі аб магчымых выдатках у сувязі з санкцыямі Захаду.

«Паражэнне Расіі ў бітве за Кіеў і, такім чынам, правал ваеннага плана Крамля прымусілі Пуціна прыняць цяжкія рашэнні ў дарагой і працяглай звычайнай вайне. Аднак Пуцін па-ранейшаму не хоча рабіць цяжкія перамены ў арміі і грамадстве, якія, верагодна, неабходныя для выратавання яго вайны, піша ISW, указваючы, што шэраг «прагматычных дзеянняў», неабходных з гэтага пункту гледжання, расійскі дыктатар «праігнараваў», яны адкладзены або ўведзены толькі часткова».

Гаворка пра, між іншым за адтэрміноўку мабілізацыі, аб'яўленне «частковай» мабілізацыі, каб не дапусціць да вайны большую частку насельніцтва, а таксама захаванне «спецыяльнай ваеннай аперацыі», каб не абʼяўляць вайну і ваеннае становішча.

У Інстытуце ацэньваюць, што ва ўмовах ваенных паражэнняў восенню 2022 года Пуцін «працягваў выбіраць адносна менш рызыкоўныя варыянты». На думку аналітыкаў, гэта было прадыктавана асцярогамі за ўласны імідж, які можа пацярпець ва ўмовах росту кошту вайны для грамадства.

Паводле ацэнак аналітычнага цэнтру, шэраг рэформаў у войску і зброевым комплексе былі адкладзеныя, і цяпер Пуцін «відавочна не жадае абвяшчаць другую хвалю мабілізацыі», а паводле афіцыйных асобаў ЗША і Захаду, ён схіляецца да «ціхай мабілізацыі», каб не павялічваць грамадскую незадаволенасць.

Пры гэтым Пуцін пазбягае публічных дзеянняў, якія б наўпрост звязалі яго з адказнасцю за вайну і выставілі пад крытыку, выбіраючы на ​​гэтую ролю «казлоў адпушчэння», напрыклад, міністра абароны Сяргея Шайгу або военачальнікаў.

ISW паўтарае ранейшыя ацэнкі, што «расійскія пагрозы адносна звычайнай вайны з НАТО не адпавядаюць (рэальным) магчымасцям Расіі, а ядзерныя пагрозы выкарыстоўваюцца ў першую чаргу для запалохвання Захаду».

PAP / вх