Беларуская Служба

«Група Вагнера» прызнаная Вярхоўнай Радай Украіны міжнароднай злачыннай арганізацыяй

06.02.2023 15:34
Ва ўварванні ва Украіну г.зв «вагнераўцы» былі адным з важнейшых кампанентаў расійскай арміі, яны ваююць на ​​асабліва складаных участках фронту.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Forum/TASS

Вярхоўная Рада (парламент) Украіны ў панядзелак прызнала расійскую вайсковую кампанію наймітаў «Група Вагнера» міжнароднай злачыннай арганізацыяй і звярнулася да міжнароднай супольнасці з просьбай прыняць падобныя рашэнні.

«Мы рыхтуемся знішчыць «Групу Вагнера» як частку міжнароднага тэрарызму», – напісаў у Telegram кіраўнік офісу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ярмак. Ён дадаў, што прызнанне «Групы Вагнера» тэрарыстычнай арганізацыяй з'яўляецца «крокам да прыцягнення да адказнасці» тых, хто з ёй звязаны.  26 студзеня адміністрацыя ЗША афіцыйна прызнала «Групу Вагнера» транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй і ўвяла санкцыі ў дачыненні да звязаных з ёй структур.

«Група Вагнера» – прыватная вайсковая кампанія, звязаная з пракрамлёўскім бізнесменам Яўгенам Прыгожыным. З сярэдзіны снежня 2021 года яна знаходзіцца пад санкцыямі ЕС за катаванні, пакаранні і забойствы, у т.л. у Лівіі, Сірыі і Данбасе. Ва ўварванні ва Украіну г.зв Вагнераўцы да гэтага часу былі адным з найважнейшых кампанентаў расійскай арміі, дзейнічаючы на ​​асабліва складаных участках фронту, напрыклад, у Данецкай вобласці.

", "Wystąpił błąd", new DialogSettings().Small()); }); }); function showRepo(idNews) { jQuery.ajax({ type: "POST", url: "/ImageRepository/ImageRepositoryPageMethods.aspx/GetFileRepositoryView", dataType: "json", contentType: "application/json; charset=utf-8", data: "{idGridContainer: 'subRepoFilesGrid'}", success: function (msg) { if (!msg.d.IsUserLogged) { showLoginPrompt(); } else { var settings = new DialogSettings()._1000x690(); openDialog(msg.d.ContentHtml, "Repozytorium", settings); var gridContainer = bindGC_subRepoFilesGrid(); gridContainer.on("repoFilesGridContainer.filesSelected", function (event, data) { RefreshFileByMethod("addNewsPhotos", data.files, idNews) }); gridContainer.on("repoFilesGridContainer.filesDeleted", function (event, data) { RefreshFileByMethod("removePhotosByRepository", data.files, idNews) }); } } }); } function RefreshFileByMethod(method, files, idNews) { var imageIds = new Array(); var dostep_id = $('body').data('dostep_id'); for (i = 0; i < files.length; i++) { imageIds.push(files[i].idFile); } //addNewsPhotos CallPageMethod(method, function (data) { AddPhotos(data.d, idNews); }, fail, "imageIds", imageIds, "Idtb_News", idNews, "dostep_id", dostep_id); } // ]]>

PAP / вх