Беларуская Служба

Зяленскага на гэтым тыдні чакаюць у Брусэлі

06.02.2023 17:20
Сустрэча лідараў краін Еўрасаюзу запланаваная на чацвер. У рамках саміту яны абмяркуюць сітуацыю ва Украіне, міграцыю, інфляцыю ды іншыя пытанні.
Wołodymyr Zełenski.
Wołodymyr Zełenski.Facebook/zelenskiy.official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на гэтым тыдні можа адправіцца ў Брусель, дзе прыме ўдзел у спецыяльнай сесіі Еўрапейскага парламента.

Пра гэта піша Financial Times. Але пакуль нельга з упэўненасцю сказаць аб тым, што замежная паездка Зяленскага сапраўды адбудзецца: яна можа быць адменена з меркаванняў бяспекі, адзначаюць крыніцы выдання.

Гэта была б другая паездка Зяленскага за мяжу з пачатку вайны. У снежні ён быў у Вашынгтоне, дзе размаўляў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і выступіў на сесіі Кангрэсу. Financial Times нагадвае, што на мінулым тыдні прэзідэнт Украіны прымаў у Кіеве прэзідэнта Еўракамісіі Урсулу фон дэр Ляен і прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля. Адказваючы на ​​пытанне пра перспектыву візіту ў Брусель, ён падкрэсліў занепакоенасць бяспекай такой паездкі. «Шчыра кажучы, вялікая рызыка, калі я куды-небудзь паеду», – сказаў Зяленскі журналістам у пятніцу, адказваючы на ​​пытанне аб магчымым візіце ў Брусель.

Прэс-сакратар Мішэля пацвердзіў планы прыняць Зяленскага ў Бруселі. «Прэзідэнту Зяленскаму адкрытае запрашэнне наведаць Брусель», – абвясціў ён.

Прэс-сакратар прэзідэнта Еўрапарламента Роберта Мецола і прэс-сакратар Зяленскага адмовіліся ад каментароў.

Сустрэча лідараў краін Еўрасаюзу запланаваная на чацвер. У рамках саміту яны абмяркуюць сітуацыю ва Украіне, міграцыю, інфляцыю ды іншыя пытанні.

Паводле PAP / вх